Память и боль белорусской земли

«Память и боль белорусской земли, посвящённой геноциду белорусского народа»

На оккупированной фашистами территории Беларуси фашистами было создано более 260 лагерей смерти и мест массового уничтожения людей. Огромные массы населения стали узниками фашистских концлагерей. Ряды колючей проволоки, сторожевые вышки, специально выдрессированные собаки олицетворяли фашистский «новый порядок». По далеко не полным данным в лагерях смерти на территории Беларуси нацисты уничтожили свыше 1400000 человек.

 Характерной особенностью политики геноцида и «выжженной земли» стало уничтожение населенных пунктов вместе с жителями. За годы оккупации (1941-1944гг.) гитлеровцы провели в Беларуси более 140 крупных карательных операций.

 Белорусский народ не смирился с фашистской оккупацией. Первые партизанские отряды в Беларуси действовали в тылу врага уже в июне-июле 1941г. Проявляя мужество и героизм, не щадя ни сил, ни жизни они упорно и настойчиво громили врага.

Оккупанты на захваченной территории:

1. Ввели ограничение гражданских свобод местного населения.

2. Совершали массовые убийства коммунистов, комсомольцев, активистов советской власти, представителей интеллигенции; с особой жестокостью уничтожались евреи, цыгане, физически и психически больные.

3. Создали систему тюрем и концентрационных лагерей: в Беларуси действовало более 260 концентрационных лагерей смерти, их филиалов и отделений.

4. «Холокост»

«Холокост» – уничтожение нацистами в годы Второй мировой войны еврейского населения Европы. В результате проведенных карательных акций за время войны в Беларуси было уничтожено более 600 тыс. евреев.

5. Карательные экспедиции.

В целях борьбы с антигерманским сопротивлением, подавления коммунистической идеологии и  устрашения населения широко использовались карательные экспедиции.

6.Тростенец. Незаживающая рана 

С осени 1941-го по конец июня 1944 г.

Это крупнейшее место уничтожения людей стоит в одном ряду с Освенцимом, Майданеком, Треблинкой. Тростенец объединяет несколько мест: урочище Благовщина, где расстреливали, лагерь рядом с деревней Малый Тростенец, урочище Шашковка, где несчастных сжигали.

По официальным данным, здесь погибло 206,5 тысячи человек. Но озвучивают и другие цифры: 546 тысяч. 

О них свидетельствуют документы Чрезвычайной госкомиссии от 1944 г. 

Сюда свозили население не только из Беларуси, но и из Австрии, Польши, Чехословакии, Франции, Германии. 
 

Людей загружали тяжелейшим трудом на нужды фашистов (выращивали овощи, растили скот, чинили обувь-одежду), кто не справлялся — расстреливали.

 

7.Хатынь. Иди и смотри!

22 марта 1943 г.

Трагедия произошла утром 22 марта 1943-го. Накануне в перестрелке с партизанами убит немецкий шеф-командир роты Ганс Вельке. Случай из ряда вон для нацистов. Вельке известен в Германии: спортсмен, олимпийский чемпион 1936 г. Фашисты пришли в ярость. Для подкрепления были вызваны полицейские из Плещениц, а также эсэсовцы особого батальона Дирлевангера. В ходе карательной операции вышли к Хатыни — небольшой деревне из 26 хат. 
 

Всех, кто там был, согнали в сарай. И подожгли… Жуткие рыдания, крики поднялись над округой. Кто-то вырывается из огня, но падает, скошенный пулей... Дети, старики, женщины, целые семьи. 75 детей до 16 лет, 74 взрослых. Все имена установлены.

 

 

8.Ола — это 12 Хатыней 

14 января 1944 г.

Почти 80 лет в некогда уютной Полесской деревне Ола никто не живет. Фашисты сожгли ее вместе с жителями и теми, кто искал здесь спасения, уйдя из соседних деревень — Здудичей, Чирковичей, Рудни, Искры, Коротковичей, Мормаля... Окруженная со всех сторон лесами и болотами, она казалась надежным укрытием. До освобождения оставалось менее шести месяцев. 
 

Каратели окружили деревеньку на рассвете. Будто для регистрации стали сгонять жителей в колхозный сарай. Того, кто пытался убежать, настигали пули. Из сарая выводили группами, обещая отвезти в тыл, а вели в другой конец деревни, заталкивали в дома, облив горючим, поджигали. Люди умирали от огня и взрывов гранат, летящих в окна и двери. Стариков и детей живыми бросали в огонь, а выбежавших из пламени — убивали.

 

9.Озаричи. Это не должно повториться

С 10 по 19 марта 1944 г.


Лагерь смерти недалеко от Озаричей, деревни Подосинник, поселка Дерть. Создан гитлеровцами для распространения среди мирного населения и в рядах наступающей Красной армии инфекций и массового уничтожения людей. Сюда сгоняли под предлогом эвакуации. Вместе с узниками размещали зараженных сыпным тифом, специально доставленных из больниц. Заражали и через хлеб, который бросали прямо в грязь. На голой земле на болотистом месте, обнесенном колючей проволокой, с заминированными подходами содержалось около 50 тысяч человек. Им нельзя было разводить огонь, собирать сухие ветки для подстилки, приближаться к ограждениям. Иначе — расстрел...

 

Вёска Пузевічы (Партызанская)

Мемарыял у в. Партызанская

Трагедыя вёскі здарылася 14 ліпеня 1943 г. У пяць гадзін раніцы цішыню парушылі маторы аўтамабіляў, поўныя немцаў і паліцаяў. Фашысты на хаду саскоквалі з машын, выцягваліся ланцугом, які ахопліваў вёску. Гітлераўцы, акрамя тых, што стаялі ў акружэнні, пайшлі па дварах. Яны зганялі людзей у цэнтр вёскі, пасля іх падзялілі: мужчын зачынілі ў адну адрыну, жанчын – у другую. Людзі задыхаліся ў будынках. І тады адчынілі дзверы. Кінуліся да выхаду – ударылі кулямёты. А перад дзвярыма былі выкапаны ямы. Хто трапляў пад кулі, адразу падаў у іх. Астатніх выцягвалі з адрын, стралялі ў іх – і скідвалі ў ямы на трупы. Стралялі так, хваліліся потым паліцаі, што ствалы награваліся да чырвані, вада ў кожухах закіпала. Тыя ж паліцаі расказвалі, пахваляючыся сваёй “работай”, што людзі пакуль іх перабілі, ссівелі. Маці закрывалі сабой дзяцей. Мужчыны спрабавалі ў адчаі кінуцца на катаў.

А па вёсцы ішлі падпальшчкі з факеламі. Яны з усмешкай падсоўвалі полымя пад стрэхі. Сухая салома ўспыхвала.

У той дзень расстралялі больш 500 чалавек вёскі. Пузавічы і навакольных хутароў.

Яны забілі маладых жанчын Марыю Лазовік з 1,5-месячным дзіцём, Надзею Былец з двухмесячным дзіцём. Не злітаваліся каты над сіротамі: Колем, Валодзем, Лідай Тулінскімі, Шурай і Марыяй Пыксамі, якіхгадаваліўсёй вёскай.

Праз няпоўны год, у чэрвені 1944, уцякаючы, гітлераўцы пастараліся замясці сляды злачынства. Яны зноў акружылі былую вёску. Раскапалі магілы, трупы паскідвалі ў кучу, аблілі вадкасцю, абклалі дровамі і падпалілі.

У Скідзелі гаварылі, што ямы ў Пузавічах, напоўненыя трупамі, засыпаныя зямлёй, доўга варушыліся, бо ў іх закапалі параненых і яшчэ жывых людзей.

Вёска Пузавічы, двойчы спаленая, “пахавана” ў Хатыні. Пасля вайны вёска адрадзіліся. І назвалі яе Партызанская. У 1964 годзе на месцы брацкай магілы быў устаноўлены помнік. У брацкай магіле пахавана 600 чалавек (403 вядомыя, 247 невядомых). Каля дарогі стаяць прыгажуні ёлкі, паціху гамоняць паміж сабой бярозы ля помніка. Нішто не напамінае аб той жудаснай вайне, якая прынесла бяду вёсцы Пузавічы.

 


 Вёска Бабіна

Помнік ахвярам з в. Бабіна

Вёска Бабіна стала прытулкам для байцоў і камандзіраў разбітых часцей Чырвонай Арміі.

У першыя дні пасля нападу гітлераўскай Германіі на СССР вёска Бабіна, што згубілася ў лясах паўночнай часткі Гродзенскага раёна, стала надзейным прытулкам для байцоў і камандзіраў разбітых часцей Чырвонай Арміі. Людзі дзяліліся з імі апошнім кавалкам хлеба, дапамагалі прайсці патаемнымі сцежкамі далей на ўсход.

Некалькі пазней жыхары вёскі сталі дапамагаць савецкім партызанам, якія ўжо вясной і ўлетку 1942 года правялі шэраг смелых аперацый. Так, 21 мая група лясных салдат пад кіраўніцтвам палітрука Ф. Раманенка спаліла стодвадцацімятровы мост на рацэ Дзітва. 28 чэрвеня партызаны ў колькасці 46 чалавек пад камандаваннем лейтэнанта А. Іванова разграмілі гарнізон гітлераўцаў у Азёрах, 16 ліпеня ўзарвалі чыгуначнае палатно на лініі ГроднаВільня.

Адна з партызанскіх груп пад камандаваннем А. Патапава спынілася ў лесе за тры кіламетры ад Бабіна. У гэтай групе былі Віталь Сыты, яго жонка Любоў Зорка, інжынер Нагорны. У Бабіна яны прыходзілі па прадукты. Тут былі надзейныя сувязныя. Уладзімір Хоха і сакратар сельсавета Марыя Хоха. Але ў вёсцы знайшоўся здраднік. Ён данёс у Парэцкі ўчастак нямецкай жандармерыі на аднавяскоўцаў, якія дапамагалі партызанам, і назваў месца, дзе была партызанская зямлянка.

31 снежня 1942 года на досвітку варожы атрад з'явіўся ў Бабіна, пасля чаго адправіўся да месца размяшчэння партызан. У поспеху аперацыі фашысты не сумняваліся. Яны разлічвалі акружыць і знішчыць партызанскую групу. Але план іх праваліўся. Падчас прачэсвання лесу нервы ворага не вытрымалі. Гітлераўцы адкрылі агонь па сваіх, прыняўшы іх за партызан. Вартавы падняў трывогу, і партызаны спешна адыйшлі. Уступаць у бой каля вёскі з большымі сіламі праціўніка не было сэнсу. Гітлераўцы, каб запалохаць насельніцтва і пазбавіць партызан народнай дапамогі, расстрэльвалі не толькі сем'і і сувязных, але і знішчалі цэлыя паселішчы.

Тады ж з'явіўся жудасны план знішчэння вёскі Бабіна. Яго падрыхтаваў начальнік жандарскага ўчастка ў Парэчча лейтэнант Эрых Портцыг. На досвітку 11 студзеня 1943 года атрад гітлераўцаў на чале з Портцыгам акружыў Бабіна. Усіх 48 жыхароў вёскі сагналі ў дом Казіміра Хохі і падзялілі на тры групы.

Адна з іх была асуджана. Людзей па адным падводзілі да абрыву каля дарогі і расстрэльвалі. Так загінулі настаўнік Аляксандр Хоха, яго жонка дэпутат сельсавета Любоў Хоха, сувязная партызан Марыя Хоха, 76-гадовы Селівестр Хоха і яго 67-гадовая жонка Кацярына. Настала чарга ісці да абрыву і Уладзіміру Хоху. Гітлеравец штурхнуў яго ствалом аўтамата ў спіну: маўляў, чаго стаіш, нядоўга засталося. Уладзімір узяў пад руку бацьку Паўла і сказаў: «Пойдзем разам, бацька». Павольна наблізіліся да абрыву, за якім праз дарогу адкрыўся малады хвайняк. Уладзімір ірвануўся наперад і неўзабаве схаваўся за абрывам. Яшчэ адно імгненне, і яго, цяжка параненага, схаваў лес.

Раз'юшаныя фашысты схапілі і тут жа расстралялі сына ўцекача, 10-гадовага Генадзя, і сына суседа, 12-гадовага Віталя. Усяго ж знішчылі ў той дзень 14 чалавек, 12 адправілі ў турму ў Гродна, дзе неўзабаве мужчын расстралялі, а жанчын павезлі на катаржныя работы ў Германію. Толькі тры сям'і пазбеглі расправы. Іх акупанты выселілі з вёскі. Хаты і гаспадарчыя пабудовы разабралі на дровы, а маёмасць разрабавалі.

Эрых Портцыг трыумфаваў. У сваім данясенні ў Гродна пасля расправы над мірнымі жыхарамі Бабіна ён запэўніў, што, несумненна, наступіць спакой у раёне. Але ўрачыстасць карніка была заўчасная. Партызанскі рух з кожным днём пашыраўся, ўмацоўвалася сувязь партызан з насельніцтвам. Атрад, які спрабавалі знішчыць гітлераўцы ў лесе каля вёскі Бабіна, неўзабаве вырас у грозную сілу для фашыстаў – у партызанскую брыгаду імя Ленінскага камсамола.


Вёска Запур’е

Помнік ахвярам з в. Запур’е

Трагічна склаўся лёс вёскі Запур’е, што знаходзіцца недалёка ад Парэчча. Тую жудасную суботу, 18 верасня 1943г., жыхары в. Запур’е запомнілі на ўсе жыццё. 48 чалавек, сярод якіх былі старыя і дзеці, растралялі фашысты.

Недалёка ад Запур’я – у в. Чарнуха – было лясніцтва. Ляснічым быў немец па прозвішчу Фолькер, людзі звалі яго “мардабіцель”. За здзекі над людзьмі яго застрэлілі народныя мсціўцы. Жонка ляснічага хадайнічала перад самім Гітлерам аб помсце – патрабавала расстраляць 50 палякаў і літоўцаў. Яе просьбу выканалі. Знішчэнню належала 50 чалавек, якія насілі прозвішчы Бура і Церабей.

Раніцай паліцаі выгналі ўсіх на вуліцу. Жыхароў з прозвішчамі Бура і Церабей адвялі ў адзін бок, іншых – у другі. Выбралі некалькі мужчын і заставілі капаць яму. Затым усім загадалі легчы. Пачуліся стрэлы. Дзяцей не стралялі – кідалі жывымі. Стагналі цяжка параненыя, плакалі дзеці. Фашысты кінулі дзве гранаты, усё сціхла.

Да пяцідзесяці чалавек не хапала яшчэ некалькіх. Хтосьці падказаў фашыстам, што ў лесе жыве ляснік, таксама па прозвішчу Церабей, а ў яго дзве дачкі. Туды паслалі некалькі паліцаяў. Дачок дома не аказалася. Паліцаі загадалі лясніку іх знайсці, сказалі, што яны патрэбны для ўліку. Ляснік прывёў дачок. Іх таксама расстралялі. Былі два смельчакі, што хацелі ўцячы, але іх скасілі кулі паліцаяў, што былі ў засадзе.

Людзей закапвалі яшчэ жывымі. У студні, што была ў дзесяці кроках ад магілы, вада стала мутнай ад крыві.

Успаміны сведкаў той жудаснай раніцы: «18 верасня 1943 года паліцаі выгналі ўсіх на вуліцу. Некалькіх мужчын прымусілі капаць яму. Загадалі выстраіцца шарэнгай бліжэй да краю. Пачуліся стрэлы. Дзяцей не стралялі – кідалі жывымі. Стагналі параненыя, плакалі дзеці. Фашысты кінулі дзве гранаты – і стала ціха. Людзей закопвалі яшчэ жывымі. У студні, што знаходзілася за дзесяць крокаў ад агульнай магілы, вада стала каламутнай ад крыві. Самаму старэйшаму тады было 66 гадоў, а самаму малодшаму ўсяго 6 месяцаў». Вось што распавядае жыхарка вёскі Даніловіч Г.К. «Да вайны ў вёсцы налічвалася 41 двор і 155 жыхароў. Калі пачалася вайна, каля вёскі быў створаны партызанскі атрад. Мне ў той момант было 15 гадоў. У вёску прыехалі немцы. Яны падзялілі жыхароў на тры групы. Першая група – людзі, якіх адпраўлялі ў канцлагер, другая – тыя, хто быў расстраляны, і трэцяя – тыя, каго адправілі на працу ў Нямеччыну. Мяне вывезлі ў канцлагер. Я вярнулася дадому ў канцы вайны. Вёска была спалена. Да вайны ў мяне былі сястра, тата і дзядуля. Пазней я даведалася, што мае родныя былі расстраляны. Толькі адзін чалавек, Хоха Уладзімір Иванавіч, застаўся ў жывых. У той час яму было 52 гады. Ён памёр 18 лютага 1954».

На месцы трагічных падзей у 1964 годзе ўстаноўлены абеліск.


Вёска Дземша (Полымя)

Помнік ахвярам з в. Дземша

Спрадвеку ў вёсцы Дземша жыхары мелі прозвішча Дземша. Было сярод іх шмат родзічащ, былі і проста цёзкі па прозвішчы. Вёска была невялікая, усяго 39 чалавек налічвалася ў ёй перад пачаткам вайны. 18 ліпеня 1943 года нямецка – фашысцскімі захопнікамі спалена вёска Дземша (Полымя), застрэлены ўсе жыхары. Трагедыя здарылася ў адзін дзень з вёскай Шкленск, Сіні Камень Сярод іх, забітых жыхароў вёскі Дземша, з 36 чалавек – 19 дзяцей. Адразу пасля вайны на магіле ахвяр фашызму быў пастаўлены помнік.


Вёска Сіні Камень

Вёска Сіні Камень стаяла ў лесе і была партызанскай. Лёс гэтай вёскі быў вырашаны ў час карнай аперацыі 18 ліпеня 1943 года. Вянзіны, Гірды, Папрукайлы, Ханевічы – дзеці, жанчыны, старыя вёскі Сіні Камень. Усяго 19 дзяцей і 21 дарослы, што згінулі ад куль, 17 спаленых хат. На месцы вёскі, за чатыры кіламетры на паўночны ўсход ад вёскі Бандары, стаіць абяліск, бо вёска так і не адрадзілася. У глыбокім задумленні стаіць лес. Тут ніколі не будзе чуваць дзіцячага смеху. Толькі зрэдку праходзяць турысты, і тады лес поўніцца дзіцячымі галасамі і музыкай. Яны, вядома ж, не ведаюць, што такое вайна.


Вёска Шкленск

Брацкая магіла на месцы в. Шкленск

Да 18 ліпеня 1943 года на карце Шчучынскага раёна, каля дарогі Гродна-Астрына значылася вёска пад назвай Шкленск. Але яе не стала разам з яе жыхарамі, у жахлівы ліпеньскі дзень. Не стала назаўжды. На досвітку гітлераўскія аўтаматчыкі акружылі вёску і пачалі выганяць на вуліцу жанчын, дзяцей, старых. Ні ў чым не вінаватыя жыхары спачатку былі жорстка збітыя, а затым расстраляныя. Разам з мёртвымі ў спешна выкапаныя ямы кідалі параненых дзяцей. Доўга яшчэ калыхалася зямля над магілай. У Шкленску было знішчана 78 мірных жыхароў, а вёска спалена, усе 17 двароў. Вёска так і не змагла адрадзіцца. Толькі ў 1951 году побач з вёскай каля трасы Гродна-Астрына быў пастаўлены помнік партызанам, а ў 1956 годзе - у цэнтры былой вёскі збудаваны абеліск, для ўвекавечвання памяці загінуўшых. Ад вёскі Шкленск засталася толькі урна з попелам, якая ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.

Ахвяры таго дня пахаваны ў брацкай магіле на месцы былой вёскі.


Для стварэння старонкі выкарыстаны матэрыялы Гродзенскага раённага выканаўчага камітэту