Віншуем пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў!

20.03.2023

У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2022 год з мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактара павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў з кастрычніка 2022 года па 10 сакавіка 2023 года прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў.

На конкурс было прадстаўлена 170 даследчых матэрыялаў з 19 раёнаў Гродзенскай вобласці і горада Гродна ў намінацыях “Гісторыя роднага краю”, “Культурная спадчына”, “Геаграфічнае краязнаўства”.

У адпаведнасці з умовамі правядзення падведзены вынікі абласнога этапу і вызначаны пераможцы і прызёры, сярод якіх навучэнцы нашай школы!

У намінацыі “Гісторыя роднага краю”

дыпломам II ступені узнагароджаны Петушок Мацвей, навучэнец дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №1 г. Скідзеля”, кіраўнік Стойлік Алена Аляксандраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

У намінацыі “Культурная спадчына”

дыпломам II ступені узнагароджана Савашэвіч Арына, навучэнка дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №1 г. Скідзеля” Гродзенскага раёна, кіраўнікі Неўгень Лілія Іванаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, Крыніцкая Аксана Іванаўна, настаўнік фізікі.

У намінацыі “Геаграфічнае краязнаўства”

дыпломам II ступені узнагароджана Бардзілоўская Вікторыя, навучэнка дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №1 г. Скідзеля” Гродзенскага раёна, кіраўнік Крыніцкая Аксана Іванаўна, настаўнік фізікі.

поделиться в: