Навучэнцы інжынернага класа наведалі ПАВЧ 1 г.Скідзеля.

06.02.2024

Інспектар пажарнай бяспекі Волах А.А. распавёў школьнiкам пра будні пажарнай часткі, яе складзе, дзейнасці МНС. Навучэнцы паглядзелі аўтатранспарт, абсталяванне, якое выкарыстоўваюць выратавальнікі. Дзецi пераканаліся, што праца выратавальніка звязана з ведамі па розных прадметах школьнага курсу, а асноўныя з iх - гэта фізіка, хімія, фізічная культура і здароўе.

поделиться в: