Тыдзень роднай мовы

20.02.2024

У межах Тыдня роднай мовы праводзіцца шэраг мерапрыестваў для павышэння цікавасці да роднай мовы, нацыянальнай культуры. Турнір перакладчыкаў у 6"А" класе дапамог вучням прадэманстраваць свае веды па беларускай і рускай мовах: перакладалі тэкст, прыводзілі ў адпаведнасць фразеалагізмы, растлумачвалі іх значэнне , выконвалі заданні на адрозненне формаў роду і ліку назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.Дзяўчаты дзясятых і восьмага класаў падзяліліся цеплынёй сваіх далоняў і любоўю да роднай мовы. Вучні нашай ўстановы адукацыі наведалі выставу, прысвечаную пісьменнікам - юбілярам Аркадзю Куляшову і Васілю Быкаву.

поделиться в: