Прадстаўнікі педагагічнага факультэта ГрДУ імя Я.Купалы правялі прафарыентацыйную сустрэчу з выпускнікамі

12.03.2024

Вялікі старажытнагрэцкі філосаф Сакрат казаў, што ўсе прафесіі ў свеце ад людзей і толькі тры ад Бога: Настаўнік, Суддзя і Лекар. З гэтым цяжка не пагадзіцца. Кожнаму з нас у жыцці сустрэўся хоць адзін настаўнік, якога мы ніколі не забудзем, настаўнік, які расплюшчыў нам вочы, змяніў наша жыццё, рассунуў сцены класа.

Педагагічныя кадры ў Рэспубліцы Беларусь рыхтуюць 12 ВНУ. Адным з іх з'яўляецца Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Я.Купалы. 12.03.2024 г. А.В.Крофта, дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання педагагічнага факультэта ГрДУ ім. Я.Купалы расказала старшакласнікам аб спецыяльнасцях, якія атрымліваюцца на факультэце, аб перавагах паступлення па мэтавым накіраванні. Студэнты факультэта Э.Жвірбля і У.Сініца падзяліліся з будучымі выпускнікамі ўражаннямі ад студэнцкага жыцця, расказалі аб мерапрыемствах, у якіх удзельнічаюць па-за вучобай.

 

поделиться в: